Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Лаўроў сустрэнецца ў Менску з Лукашэнкам і студэнтамі БДУ


Сяргей Лаўроў
Сяргей Лаўроў

Міністар замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў прыбывае сёньня ў Мінск з афіцыйным візытам.

Падчас візыту, які будзе працягвацца 15-16 траўня, Лаўроў сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам, кіраўніком МЗС Беларусі Уладзімерам Макеем, прадстаўнікамі грамадзкіх арганізацый, а таксама выкладчыкамі і студэнтамі Факультэта міжнародных адносін БДУ.

Пра гэта паведамляе прэс-служба МЗС Расеі.

У паведамленьні зьнешнепалітычнага ведамства Расеі пры гэтым не ўдакладняецца з прадстаўнікамі якіх грамадзкіх арганізацыяў сустрэнецца ў Менску Сяргей Лаўроў. У ходзе візыту плянуецца абмеркаваць каардынацыю дзеяньняў Расеі і Беларусі ў галіне зьнешняй палітыкі, а таксама «шырокае кола актуальных пытаньняў расейска-беларускага супрацоўніцтва».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG