Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кошт навучаньня ў беларускіх ВНУ будзе падвышацца


 Міхаіл Жураўкоў
Міхаіл Жураўкоў

Міністар адукацыі Міхаіл Жураўкоў не выключае павышэньня кошту навучаньня ў ВНУ, бо ўсе тарыфы ў нас у Беларусі растуць. «Вядома, калісьці павышацца будзе (кошт навучаньня. — РС), таму што ўсе тарыфы ў нас у краіне растуць.

Вырасла і стаўка першага разраду, камунальныя паслугі вырасьлі. Гэта значная артыкул выдаткаў і ў унівэрсітэтах», — сказаў Міхаіл Жураўкоў, піша БелТА.

За кошт навучаньня адказвае асабіста рэктар кожнага ўніверсітэта, падкрэсьліў ён. Кошт фармуецца зыходзячы з неабходных выдаткаў на падрыхтоўку спэцыяліста, растлумачыў міністар. «Я ўважліва сачу за выдаткамі універсітэтаў. І па прадстаўленым дадзеным, на жаль, цяпер па платным навучаньні практычна ўсе ВНУ маюць адмоўную рэнтабэльнасьць», — адзначыў міністар.

«У бліжэйшы час, я думаю, кожны ўніверсітэт уважліва разгледзіць гэтае пытаньне і прадставіць ужо новы кошт зыходзячы з таго, каб навучаньне не было стратным», — сказаў Жураўкоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG