Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 14 траўня: акцыя Маладога фронту «Праспэкт нацыянальнага сьцяга»


Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Афіша

Менск — Малады Фронт на Кастрычніцкай плошчы праводзіць акцыю «Праспэкт нацыянальнага сьцягу», прымеркаваную да гадавіны рэфэрэндуму 1995 г., у выніку якога была зьмененая дзяржаўная сымболіка і ліквідаваны статус беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай.

Менск — Таварыства беларускай мовы праводзіць нараду ў справе выкладаньня прадметаў на беларускай мове ў вышэйшых навучальных установах краіны. Вуліца Румянцава, 13 пачатак а 10-ай.

Менск — Міжнародная яўрэйская адукацыйная канфэрэнцыя «Лімуд Беларусь — 2016». Гатэль «Беларусь», Вялікая канфэрэнц-заля.

Менск — у межах Дзён культуры Ізраілю спэктакль лялечнага тэатру «Мафтэах» «Калі ўсё было зялёным».

У гісторыі

1613 — мястэчка Жыровічы атрымала магдэбурскае права.
1874 — у Менску пачаў дзейнічаць першы фантан, упрыгожаны скульптурнай кампазыцыяй «Хлопчык зь лебедзем».
1917 — у Менску створанае Першае таварыства беларускай драмы і камэдыі, якое заснавалі Фларыян Ждановіч і Ігнат Буйніцкі.
1948 — абвешчаная незалежнасьць дзяржавы Ізраіль.
1954 — у Гаазе дзяржавы-сябры ААН падпісалі «Канвэнцыю аб абароне культурных каштоўнасьцяў у выпадку ўзброенага канфлікту».
1955 — у Варшаве падпісалі дэклярацыю аб стварэньні Арганізацыі Вайсковай дамовы. Так званая Варшаўская дамова краінаў сацлягеру існавала да 1 ліпеня 1991 году.
1988 — пачаўся вывад савецкіх войскаў з Аўганістану.
1995 — у Беларусі прайшоў рэфэрэндум у пытаньнях дзяржаўнасьці расейскай мовы, дзяржаўных сымбаляў, эканамічнай інтэграцыі з Расеяй і права прэзыдэнта распускаць парлямэнт. У выніку рэфэрэндуму краіна зьмяніла дзяржаўную сымболіку часоў адноўленай незалежнасьці — герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сьцяг на падпраўленыя савецкія сымбалі.
2011 — Былы кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў асуджаны на 5 гадоў зьняволеньня.

У гэты дзень нарадзіліся:

1814 — Каэтан Касовіч, беларускі і расейскі навуковец-усходазнаўца, першы вучоны санскрытоляг у Расеі.
1869 — Янкель Кругер, беларускі жывапісец і пэдагог, заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі.
1899 — Тодар Куніцкі, лекар, адзін з заснавальнікаў Беларускага Студэнцкага Саюзу ў Вільні і Беларускага Сялянскага Саюзу.
1907 — Язэп Жыновіч, музыка-цымбаліст, дырыжор, кампазытар і пэдагог, народны артыст БССР і СССР, прафэсар, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР.

У гэты дзень памерлі:

1610 — Генры IV, кароль Францыі.
1873 — Міхаіл Дзьмітрыеў, дырэктар Наваградзкай гімназіі.
1939 — Павал Жаўрыд, дзяяч нацыянальна-вызваленчага руху, адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстаньня.
1998 — Фрэнк Сінатра, амэрыканскі сьпявак, актор і шоўмэн.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

Гвалтоўным чынам сымболіку не мяняюць. Зьмены пад прымусам грамадзтва калі і прымае, то доўга памятае пра гэты прымус. Менавіта гэта паказаў рэфэрэндум 1995 году. У гісторыі Беларусі пытаньне дэмакратыі і пытаньне нацыянальнай сымболікі зьвязаныя паміж сабой. Вяртаньне да яго адбудзецца тады, калі пачнуцца перамены. Перакананы, што дэмакратычная дзяржава не можа выступаць пад камуністычнымі сымбалямі, сымбалямі, зьвязанымі з палітыкай прымусу адносна гэтай дзяржавы і яе грамадзян.

Валянцін Голубеў, дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG