Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вярхоўнай Радзе Ўкраіны зноў бойка. З-за выступу па-расейску ВІДЭА


Першая намесьніца старшыні Вярхоўнай Рады Ўкраіны Ірына Герашчанка закрыла пасяджэньне парлямэнту з-за канфлікту паміж прадстаўніком фракцыі «Народны фронт» Юрыем Цімашэнкам і намесьнікам старшыні фракцыі «Апазыцыйны блёк» Аляксандрам Вілкулам, выступ якога на расейскай мове абурыў дэпутатаў.

У сэсійнай залі Вярхоўнай Рады Вілкул пачаў свой выступ па-расейску, пасьля гэтага пачалі раздавацца крыкі, абурэньне. Дэпутат Цімашэнка падышоў да трыбуны і спрабаваў перашкодзіць выступу Вілкула. Пасьля гэтага паміж Цімашэнкам і Вілкулам адбылася невялікая сутычка каля трыбуны.

У сувязі з гэтым Герашчанка датэрмінова закрыла паседжаньне.

Сутычкі і бойкі ў Вярхоўнай Радзе адбываюцца не ўпершыню. Пяць месяцаў таму падчас гадавой справаздачы прэм’ер-міністра Арсенія Яцанюка па выніках працы ўраду ў зале парлямэнту адбылася бойка.

У 2012 годзе ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны падчас разгляду законапраекту аб павышэньні статусу расейскай мовы адбылася бойка паміж дэпутатамі апазыцыйных фракцый і кіроўнай на той час Партыі рэгіёнаў.

У колішнім беларускім парлямэнце — Вярхоўным Савеце — боек паміж дэпутатамі не адбывалася. Спэцназ КДБ зьбіў дэпутатаў, якія абвясьцілі галадоўку пратэсту супраць рэфэрэндуму аб зьмене сымболікі і наданьні расейскай мове статусу другой дзяржаўнай.

У Палаце Прадстаўнікоў за 20 гадоў існаваньня боек, сутычак і канфліктаў не назіралася.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG