Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дамова паміж ЭЗ і Турцыяй аб вяртаньні ўцекачоў на мяжы зрыву


Мігранты, дэпартаваныя з Эўразьвязу ў Турцыю. 8 красавіка 2016 году.
Мігранты, дэпартаваныя з Эўразьвязу ў Турцыю. 8 красавіка 2016 году.

Анкара афіцыйна адмовілася мяняць заканадаўства аб барацьбе з тэрарызмам. Гэта паставіла на мяжу зрыву дамову паміж Эўразьвязам і Турцыяй аб рэадмісіі нелегальных мігрантаў.

Эўразьвяз настойвае на тым, каб Анкара больш вузка тлумачыла паняцьці «тэрарызм» і «тэрарыст», паколькі цяперашняе тлумачэньне гэтых тэрмінаў робіць магчымым перасьлед журналістаў і іншадумцаў у Турцыі. Рэформа антытэрарыстычнага заканадаўства — адно з 72 патрабаваньняў, якія Эўразьвяз выставіў Анкары ў якасьці умоў адмены візавага рэжыму для туркаў. Пакуль Эўрапарлямэнт блякуе дамову аб адмене візавага рэжыму.

Турцыя папярэдзіла, што калі Эўрапарлямэнт будзе і далей блякаваць дамоўленасьць аб адмене візавага рэжыму для яе грамадзян, то яна адмовіцца ад выкананьня дамовы аб прыёме нелегальных мігрантаў. Калі Эўрапарлямэнт ня зьменіць сваёй пазыцыі, Анкара адкрые уцекачам дарогу ў Эўропу, прыгразіў дарадца прэзыдэнта Турцыі Эрдагана, паведамляе Deutsche Welle.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG