Паводле інфармацыі сьледчых, яны зьяўляюцца сябрамі злачыннай групоўкі, зьвязанай з Ісламскай дзяржавай.
Як заявіў пракурор Рабэрта Росі, пакуль няма доказаў, што нейкі напад маў адбыцца ў хуткім часе, аднак ясна, што яны рыхтваліся. Паліцыя знайшла ў тэлефонах затрыманых выявы зброі, а таксама відэа і фатаграфіі, якія пацьвярджаюць іх намеры.
Асобы двух затрыманых у Бары вядомыя — гэта 23-гадовы Хакім Насір, падазраваны ў міжнародным тэрарызме, і 29-гадовы Гулістан Ахмадзай, які, паводле вэрсіі следзтва, дапамагаў незаконна перавозіць мігрантаў. Абодва яны атрымалі від на жыхарства ў Італіі з гуманітарных прычынаў. Паліцыя паведаміла, што яшчэ трое падазраваных знаходзяцца ў вышуку.
Пазьней было паведамлена пра арышт аднаго з гэтых траіх — падазраванага ў незаконнай перавозцы мігрантаў пакістанца Зульфікара Амджада.