Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску зьявіцца «чарнобыльска-фукусімска-тытунёвая» алея сакуры


Для алеі ў Парку дружбы народаў падрыхтаваныя 150 саджанцаў зь Японіі.

Алея сакуры будзе закладзеная ў менскім Парку дружбы народаў 12 траўня, перадае БЕЛТА. Закладка алеі прымеркаваная да 30-годзьдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС і 5-годзьдзя аварыі на АЭС «Фукусіма-1».

120 саджанцаў японскай вішні, расьліны-сымбаля Японіі, перададзеныя японскай тытунёвай кампаніяй Japan Tobacco Міністэрству па надзвычайных сытуацыях Беларусі, яшчэ 30 саджанцаў — Парку высокіх тэхналёгіяў. Падтрымку праекту аказала амбасада Японіі ў Беларусі. На цырымоніі адкрыцьця алеі будзе ўсталяваны памятны знак, выступяць сябры грамадзкага аб’яднаньня ўсходняй культуры і традыцыяў «Хаґакурэ».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG