Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 9 траўня: у Беларусі адзначаюць Дзень Перамогі, у Эўропе — дзень Эўропы


Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Сёньня ў Беларусі адзначаецца Дзень перамогі. 9 траўня 1945 году на жаданьне Сталіна Акт капітуляцыі Нямеччыны ў другой сусьветнай вайне быў паўторна падпісаны ў Бэрліне з удзелам прадстаўнікоў Савецкага Саюзу. З гэтай прычыны Дзень перамогі ў краінах савецкага блёку адзначаўся менавіта 9 траўня, а ня днём раней, як у астатнім сьвеце.

Дзень Эўропы, устаноўлены на памяць «дэклярацыі Шумана», якую 9 траўня 1950 году агучыў францускі міністар замежных справаў Робэрт Шуман, заклікаючы да шчыльнай эўрапейскай інтэграцыі.

Дзень у гісторыі

1953 — у Менску выйшаў першы нумар літаратурнага часопіса «Маладосьць».

1994 — Нэльсан Мандэла стаў пешым чарнаскурым прэзыдэнтам Паўднёвай Афрыкі.

Гэты дзень у памяці:

1794 — памёр Юзэф Казімер Касакоўскі, дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай, біскуп інфлянцкі.

1805 — памёр Фрыдрых Шылер, нямецкі паэт і драматург.

1837 — нарадзіўся нямецкі прамысловец Адам Опэль, які заснаваў аднайменную аўтамабільную фірму

1866 — у Горадні нарадзіўся тэатральны мастак Леў Бакст, сапраўднае прозьвішча якога Розэнбэрг. Пасьля бальшавіцкае рэвалюцыі ён, як і многія ягоныя калегі, пераехаў у Парыж, дзе працы Бакста карысталіся вялікім посьпехам, а сам ён шчасьліва дажыў да старасьці.

1892 — на Мядзельшчыне нарадзіўся гісторык і этнограф Міхал Мялешка. Ягоная кар’ера завяршылася з пачаткам сталінскіх рэпрэсіяў, яшчэ ў 1930-м годзе. Арышты і ссылкі скончыліся ўрэшце паведамленьнем: пасьля 1940 году лёс вучонага невядомы. Засталіся працы Міхала Мялешкі, адна зь якіх — «Камень у вераваньнях і паданьнях беларусаў».

1883 — нарадзіўся Хасэ Артэга-і-Гасэт, гішпанскі філёзаф.

1891 — памёр Адам Станіслаў Красінскі, віленскі біскуп, прапаведнік, філёляг, паэт, перакладчык.

1892 — нарадзіўся Міхаіл Мялешка, беларускі гісторык, этнограф, пісьменьнік, публіцыст.

1924 — нарадзіўся Булат Акуджава, расейскі бард, паэт, пісьменьнік.

1929 — нарадзіўся Людвіг Асецкі, беларускі графік.

1955 — нарадзіўся Ўладзімер Емяльянчык, беларускі гісторык, выкладчык, паэт.

Цытата:

«Гэтая сустрэча адбылася ў Празе. На запрашэньне ён [Булат Акуджава] прыйшоў на Радыё Свабода, адказваў на пытаньні, а пасьля прасьпяваў некалькі песьняў. Пасьля гэтага я задаў яму пытаньне, якое даўно мяне цікавіла. Прыкладна ў 1987-1988 гадах я пабачыў па тэлебачаньні ягоны выступ. Ён прасьпяваў песьню, якую я з таго часу ня мог забыць. Там былі такія словы:

„И спросят меня: зачем так расправил крыла?

А я им отвечу: надежда была“.

Я быў моцна ўражаны вось гэтым аптымістычным і трагічным пасылам адначасна, які быў у гэтай песьні».

Дырэктар беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук пра сустрэчу з Булатам Акуджавам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG