Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 8 траўня: гадавіна завяршэньня Другой Сусьветнай вайны ў Эўропе


У музэі ў Бэрліне
У музэі ў Бэрліне

Афіша

Менск — Прэзэнтацыя беларускага перакладу кнігі караля рэпартажнай журналістыкі Рышарда Капусцінскага «Чорнае дрэва. Афрыканская ліхаманка» з удзелам перакладчыка Яўгена Салейчука. Чакаецца, што ў прэзэнтацыі возьме ўдзел Святлана Алексіевіч.

У гісторыі

1674 — каралём Рэчы Паспалітай і вялікім князем ВКЛ абраны Ян Сабескі.

1945 — падпісаны Акт аб капітуляцыі Нямеччыны — скончылася Другая сусьветная вайна ў Эўропе.

1984 — Савецкі Саюз абвясьціў пра байкот Алімпійскіх гульняў у Лос-Анжэлесе, ЗША.

1989 — выйшаў першы нумар польскай газэты «Gazety Wyborczej».

1993 — утворана Таварыства Вольных Літаратараў.

1999 — у Менску камандзір СОБРА Дзьмітры Паўлічэнка вярнуў начальніку турмы Алегу Алкаеву расстрэльны пісталет. У сваім рапарце начальнік крымінальнага вышуку генэрал Мікалай Лапацік выказаў меркаваньне, што з гэтага пісталета быў забіты зьніклы напярэдадні экс-міністар унутраных справаў Юры Захаранка.

1551 — памерла Барбара Радзівіл, вялікая княгіня літоўская, каралева польская.

У памяці

1880 — памёр францускі пісьменьнік Гюстаў Флябэр.

1883 — нарадзіўся Сьцяпан Некрашэвіч, мовазнавец, грамадзка-палітычны дзяяч, прадстаўнік ураду БНР ва Ўкраіне, першы старшыня Інстытуту Беларускай культуры, акадэмік АН Беларусі, аўтар слоўнікаў.

1937 — нарадзіўся Лявон Шыманец, шматгадовы старшыня Згуртаваньня беларусаў Францыі «Хаўрус».

Цытата

Тое, што прынята называць Вялікай Айчыннай вайной, на справе было часткай (нашаю часткай) вялікай і сьвятой барацьбы сусьветнай хрысьціянскай супольнасьці супраць сярэднявечнага звыродства. У гэтай барацьбе ўдзельнічалі дзясяткі нацыяў і палітычных партыяў, як ніколі згуртаваных вакол адзінай ідэі — свабоды і непадлегласьці. Самы жахлівы на той час вораг быў пераможаны, але застаўся другі, ня меней жахлівы, які цынічна скарыстаў зручны момант узвысіцца на той перамозе. Ён і да сёньня спрабуе тое, састарэлы, з падарваным здароў’ем, ідэйна збанкрутаваны, матэр’яльна абнішчаны, з выпаўшымі, абкрушанымі ікламі, але поўны ранейшай рашучасьці ня выпусьціць з тых іклаў-абломкаў сваю ахвяру. Ахвяра гэтая — свабода чалавецтва, якое па-ранейшаму ведае адно: усё трываць і ня памятаць сваёй крыўды.


Васіль Быкаў, 1994 год.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG