Міністэрства абароны Азэрбайджана заявіла ў суботу, што армянскія ваенныя 123 разы парушылі рэжым спыненьня агню ў раёнах, прылеглых да Нагорнага Карабаху.
Міністэрства абароны Армэніі паведаміла пра абстрэл, учынены азэрбайджанскімі вайскоўцамі на паўночна-ўсходнім участку мяжы. Мінабароны Армэніі сьцьвярджае, што азэрбайджанцы ўжылі стралковае і снайпэрскае ўзбраеньне рознага калібру.
У красавіку гэтага году абвастрылася сытуацыя ў Нагорным Карабаху — тэрыторыі Азэрбайджана, большасьць насельніцтва якой складаюць армяне паводле нацыянальнасьці. Гэты рэгіён у аднабаковым парадку абвясьціў незалежнасьць пасьля вайны 1988-1994 гадоў, у выніку якой Азэрбайджан страціў кантроль над рэгіёнам. У Баку лічаць, што гэты рэгіён акупавала Армэнія.