Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На выбарах мэра Лёндану перамог кандыдат ад Лейбарысцкай партыі Садзік Хан.

Садзіку Хану 45 гадоў, сябра брытанскага парлямэнту ад Лейбарысцкай партыі з 2005 году. Раней ён працаваў юрыстам у галіне абароны правоў чалавека, быў старшынёй грамадзкага фонду «Лібэрці».

Садзік Хан — першы мусульманін, які стаў мэрам сталіцы краіны-сябра Эўразьвязу. Яго бацькі — Амунала і Сэхрун — эмігравалі ў Брытанію з Пакістана ў 1970 годзе, незадоўга да яго нараджэньня. Ён — пяты з васьмі дзяцей у сям’і (семярых сыноў і дачкі).

Яго бацька прапрацаваў 25 гадоў кіроўцам аўтобуса, маці была швачкай-хатняй гаспадыняй.

У сям’і дзяцей выхоўвалі ў духу павагі да ісламу. Садзік лічыць сябе мусульманінам і заўсёды прызнаваў значнасьць для сябе сваёй веры. У сваёй першай прамове ў якасьці сябра парлямэнту ён успамінаў, як бацька вучыў яго запаветам прарока Мухамеда, паведамляе Бі-бі-сі.

XS
SM
MD
LG