Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У садках забаранілі карміць дзяцей сасіскамі першага гатунку


Цяпер дашкольнікаў будуць карміць сасіскамі вышэйшага гатунку

Міністэрства аховы здароўя прыняло пастанову, якая тычыцца харчаваньня дашкольнікаў сасіскамі і варанымі каўбасамі.

Пра гэта паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя.

Цяпер дашкольнікаў будуць карміць сасіскамі вышэйшага гатунку альбо з маркіроўкай «Для дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту». Раней у харчаваньні дашкольнікаў выкарыстоўваліся таксама сасіскі першага гатунку.

Аднак колькасьць сасісак і вараных каўбасаў у рацыёне дашкольнікаў не мяняецца. Для дзяцей да трох гадоў застаецца адна сасіска цягам двух тыдняў, для дзяцей ад трох да сямі гадоў — адна сасіска на тыдзень.

Зьмены ўступаюць у сілу 26 траўня.

Летась Усясьветная арганізацыя аховы здароўя апублікавала справаздачу, у якой гаворыцца, што ўжываньне перапрацаванага чырвонага мяса, у тым ліку бэкону, сасісак і вяндліны, можа прывесьці да ўзьнікненьня раку. Міжнародны аддзел па дасьледаваньні раку Ўсясьветнай арганізацыі аховы здароўя адзначае, што перапрацаванае мяса пастаўлена ў адзін шэраг, напрыклад, з радыеактыўным плютоніем і алькаголем.

Раней грамадзяне Беларусі стварылі пэтыцыю на партале change.org з патрабаваньнем прыбраць з мэню дзіцячых садкоў сасіскі і каўбасы.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG