Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейская Камісія заклікала Эўразьвяз ўхваліць адмену візавага рэжыму з Турэччынай


Камісія адзначыла, што Турэччына выканала 67-і з 72-х крытэраў ЭЗ, і, калі да 30 чэрвеня будуць выкананы астатнія патрабаваньні, то яе грамадзянам можна ў парадку выключэньня даць права на бязьвізавы ўезд у Шэнгенскую зону.

Лібэралізацыя візавых патрабаваньняў была адной з умоў, на якіх Турэччына заключыла пагадненьне з Эўразьвязам па стрымліваньні масавага патоку мігрантаў у Эўропу. Паводле дасягнутай дамоўленасьці, Турэчына абавязваецца прымаць назад ўсіх незаконных мігрантаў, якія ўехалі зь яе тэрыторыі ў Грэцыю.

Адна з умоў, якія Турэччына павінна выканаць да канца году, гэта ўвядзеньне біямэтрычных пашпартоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG