Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампутаршчык-беларус страляе чэскіх дзікоў


Вёска, якая носіць імя бога. Цягнікі спыняюцца, але ня кожны. Дом з першай паловы 19-га стагодзьдзя. Некамэрцыйная гаспадарка. Паляваньне як традыцыйны чэскі занятак. Дзікам трэба падзяліцца зь іншымі. Як беларусу інтэгравацца з чэхамі?

Гутарка з Андрэем Рамашэўскім зь Менску, які ў 1996 годзе зьехаў зь Беларусі, атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі і наладзіў сабе жыцьцё ў чэскай вёсцы.



Максімюк: ...Ваша вёска вялікая?..

Рамашэўскі: ...Я думаю, што тут ня будзе больш за 30 дамоў. Калі палічыць людзей, дык афіцыйна нас будзе чалавек 150-160...



Максімюк: ...Вы бераце нейкія грошы з Брусэлю на сваю гаспадарку?...

Рамашэўскі: ...Я не бяру, таму што мая гаспадарка — некамэрцыйная. Я не прадаю сельскагаспадарчую прадукцыю, я не раблю на гэтым бізнэс. Я раблю толькі на сябе. Былі гады, калі я браў датацыю на барана...

Максімюк: ...Але ж вы ўсе гэтыя куры і гусі самі не пераясьце? Трэба ж і прадаваць іх?..

Рамашэўскі: ...Ведаеце, пераядзім. Спраўляемся... Такія рэчы як яйкі, мяса, гародніна — мы гэтага не купляем. Усё маем сваё...

Максімюк: ...Колькі гадоў вы ўжо маеце стрэльбу?..

Рамашэўскі: ...Гады тры ўжо будзе. Адзін дзік у мяне ёсьць...

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG