Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці пачаўся ў Казахстане Майдан


Кіеў, Майдан Незалежнасьці, 2014 год.
Кіеў, Майдан Незалежнасьці, 2014 год.

Якія наступствы могуць мець пратэсты, якія адбываюцца ў Казахстане супраць арэнды зямлі замежнікамі, пераважна кітайцамі? Якія высновы зробіць беларуская ўлада з гэтых пратэстаў?

Абмяркоўваюць Юры Дракахруст, Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў.

Дракахруст: Несанкцыянаваныя мітынгі «супраць продажу зямлі» праходзяць у розных рэгіёнах Казахстану з 24 красавіка. Людзі патрабуюць не прадстаўляць зямлю ў арэнду замежнікам. Акцыі адбыліся ў Атыраў, Актобе, Семее, Кызылардзе, Жанаазене і шэрагу іншых гарадоў. У кожным з гарадоў у мітынгах прынялі ўдзел ад 1000 да 2000 чалавек, што зьяўляецца вельмі рэдкай зьявай для гэтай краіны.

Апошні раз, калі ў Казахстане была акцыя пратэсту такога маштабу, у 2011 годзе, у Жанаазене, паліцыя адкрыла агонь па дэманстрантах, паводле афіцыйных дадзеных, 14 чалавек тады загінулі.

Але ў адрозьненьне ад той забастоўкі, пратэсты мінулага тыдня перакінуліся адразу на некалькі гарадоў, чаго раней ніколі не бывала. Людзі выступілі супраць зьменаў у Зямельным кодэксе, якія былі падпісаныя прэзыдэнтам яшчэ ў лістападзе 2015 году. Унесеныя папраўкі дазваляюць замежнікам арандаваць зямельныя ўчасткі сельскагаспадарчага прызначэньня тэрмінам на 25 гадоў.

Удзельнікі пратэсту асьцерагаюцца росту кітайскай экспансіі, калі замежнікам дадуць магчымасьць арандаваць зямлю. «Калі мы аддамо зямлю кітайцам, то яны ўжо ня пойдуць адсюль», — кажуць удзельнікі пратэстаў. Многія грамадзяне лічаць, што толькі багатыя і набліжаныя да ўлады атрымаюць выгаду ад зьменаў у заканадаўстве, а астатняе насельніцтва застанецца без зямлі.

Удзельнікі пратэсту асьцерагаюцца росту кітайскай экспансіі, калі замежнікам дадуць магчымасьць арандаваць зямлю. «Калі мы аддамо зямлю кітайцам, то яны ўжо ня пойдуць адсюль»

Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў заявіў, што зямельнае пытаньне падымаюць «правакатары». Ён у сваім выступе 1 траўня папярэдзіў пра небясьпеку нацыянальнай разьяднанасьці, спасылаючыся на палітычныя, сацыяльныя і эканамічныя ўзрушэньні ва Ўкраіне. «Украіна, другая па велічыні дзяржава былога СССР, сёньня мае эканоміку, якая складае палову эканомікі Казахстану», — заявіў Назарбаеў у сваёй прамове. Паводле яго, ва Ўкраіне «няма адзінства, няма пачуцьця мэты, ні адна задача не вырашаецца, людзі занятыя іншымі рэчамі: міжусобіцамі, забойствамі, скандаламі».

Улады ўжываюць сілу супраць маніфэстантаў, хаця пакуль і ня так, як у 2011 годзе, але і дэманструюць гатоўнасьць да перамоваў на мясцовым ўзроўні. Праўда, перамовы зводзяцца да тлумачэньня мудрай палітыкі Назарбаева, нічога іншага мясцовыя кіраўнікі пратэстоўцам прапанаваць ня могуць. Парадокс палягае ў тым, што казахстанская ўлада адстойвае ў гэтым канфлікце прынцыпы эканамічнай свабоды, а пратэст адбываецца пад левымі лёзунгамі са значным дамешкам ксэнафобіі. Але менавіта гэта забясьпечвае масавы і неэлітарны характар пратэстаў, яны адбываюцца не ў Алматы і не ў Астане, а ў правінцыі. Пакуль яны не вылучаюць палітычных лёзунгаў, ня факт, што падобныя лёзунгі зьявяцца наагул. Аднак і сацыяльны пратэст для казахстанскай аўтарытарнай улады небясьпечны, асабліва такі шырокі і масавы.

Чым ён скончыцца і ў што выльецца — невядома. Улада і аўтарытэт Назарбаева выглядаюць моцнымі, значна мацнейшымі, чым колішняя ўлада Акаева і Бакіева ў суседнім Кіргізстане. Але ўсё калісьці пачынаецца ўпершыню. Улада арабскіх шматгадовых правадыроў у Тунісе і Эгіпце таксама здавалася непахіснай і вечнай.

Я мяркую, што Аляксандар Лукашэнка будзе ўважліва сачыць за падзеямі ў саюзнай краіне. І цяперашнія хваляваньні там, хутчэй за ўсё, і асабліва іх нагода, толькі ўмацуюць яго ў думцы пра небясьпеку рынкавых рэформаў.

Карбалевіч: Тут трэба зьвярнуць ўвагу на такія акалічнасьці. Зямлі у Казахстане шмат, і яна ня надта ўрадлівая. Гэтыя цалінныя землі знаходзяцца ў зоне крытычнага земляробства. І каб сельская гаспадарка была эфэктыўнай, трэба прыкласьці вялікія высілкі. Таму я разумею лёгіку рашэньня кіраўніцтва Казахстану даць магчымасьць перадаваць зямлю ў арэнду кітайцам на 25 гадоў.

Увогуле, зямельнае пытаньне — гэта нешта з ХІХ-першай паловы ХХ стагодзьдзя. Цяпер ў сельскай гаспадарцы занята вельмі невялікая колькасьць людзей. Тым больш цікава, што пратэсты адбываюцца ў гарадах.

Дарэчы, кітайскі капітал вельмі маштабна прысутнічаю ў казахстанскай эканоміцы. Таму патрабаваньне «на распрадаваць радзіму» гучаць трохі запозьнена.

А тое, што пратэсты адбываюцца пад левымі лёзунгамі, дык гэта прыкмета часу. Вось на 1 траўня ў шмат якіх краінах прайшлі акцыі пратэсту пад левымі, прафсаюзнымі лёзунгамі. Вось у Францыі, Парыжы пратэставалі супраць зьменаў у працоўным заканадаўстве.

Увогуле, зямельнае пытаньне — гэта нешта з ХІХ-першай паловы ХХ стагодзьдзя. Цяпер ў сельскай гаспадарцы занята вельмі невялікая колькасьць людзей. Тым больш цікава, што пратэсты адбываюцца ў гарадах.

Што тычыцца адказу на пытаньне, ці пачаўся ў Казахстане Майдан, то мой адказ — не. Бо, як вядома, рэвалюцыі адбываюцца ў сталіцы, а ў правінцыі — толькі бунты.

Цыганкоў: Цікава, што Казахстан уяўляўся многімі гэткім астраўком стабільнасьці і росту, прыкладам аўтарытарнай мадэрнізацыі. Нельга сказаць, што гэтыя сацыяльныя і разрозьненыя пратэсты цалкам разбураюць такі імідж. Але паказвае, што і ў такой краіне, якой кіруе мудры аўтарытарны правадыр, які праводзіць патрэбныя эканамічныя рэформы, ёсьць праблемы, і яны маюць сваю спэцыфіку.

Гэта боязь кітайскай экспансіі на самых розных узроўнях дастакова вялікая, уласьцівая ня толькі сацыяльным нізам, але і эліце — аналітыкам, журналістам, якраз тым людзям, якія разумеюць сытуацыю

Казахстан дастаткова буйная дзяржава, але на фоне Кітаю яны адчуваюць сябе маленькай. Гэта боязь кітайскай экспансіі на самых розных узроўнях дастакова вялікая, уласьцівая ня толькі сацыяльным нізам, але і эліце — аналітыкам, журналістам, якраз тым людзям, якія разумеюць сытуацыю. Кітайская экспансія, як яны сьцьвярджаюць, гэта ня толькі ксэнафобія. Кітайцы гатовыя працаваць за меншыя грошы, у Казахстане даволі высокі ўзровень заробкаў. І, у сілу іх нацыянальных асаблівасьцяў, калі яны замацуюцца, то празь сямейныя, калектыўныя сувязі застаюцца і ўтвараюць свае ўласныя грамадзтвы. Так што боязь чужых — гэта той запал, які можа разбудзіць моцны сацыяльны агонь.

Мы памятаем, што яшчэ ў савецкія часы ў Казахстане былі забурэньні з нагоды таго, што КПСС паставіла кіраўніком Казахстану рускага па нацыянальнасьці. Нацыянальнае пытаньне там застаецца прыхавана, але дастаткова вострым. Гэтая праблема доўгатэрміновая для казаскіх уладаў, на якую ім трэба будзе азірацца ў пытаньнях эканомікі, лібэралізацыі і доступу ў краіну замежнага капіталу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG