Паводле інфармацыі агенцтва Yonhap, у сувязі з падрыхтоўкай да зьезду таксама абмежаваны ўезд у Пхеньян, узмоцнена назіраньне за дзяржаўнай мяжой з Кітаем і рухамі грамадзян унутры краіны.
Зьезд пачнецца 6 траўня. Гэта будзе першы за 36 гадоў зьезд Працоўнай партыі Карэі. На ім маюць быць прынятыя асноўныя напрамкі зьнешняй і ўнутранай палітыкі краіны.