Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 3 траўня: першая прэмія Цёткі, Дзень свабоды друку


Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

АФІША

Упершыню будзе ўручацца прэмія Цёткі — за лепшы твор для дзяцей і падлеткаў і мастацкае афармленьне. Вядучы — Андрэй Хадановіч. (Корпус 8, пр. Машэрава 9, пачатак а 19-й).

У Менску адкрыецца выстава World Press Photo 2016. (Прастора Цэх, вул. Кастрычніцкая, 16, пачатак а 19-й).

У Доме літаратара творчая вечарына паэта і барда Эдуарда Акуліна «Бой з сабой» (пачатак а 19-й).

У Маладзечне — заняткі курсаў Мова нанова на тэму «Пурызм». У гасьцях — экспэрт, дацэнт БДУ Сяргей Запрудзкі. Музычны і паэтычны госьць — Мікіта Найдзёнаў. (Бібліятэка сямейнага чытаньня «Верасок», вул. Вялікі Гасьцінец, 121, пачатак а 18.00-й).

У ГІСТОРЫІ

1620 — нарадзіўся Багуслаў Радзівіл, вайсковы і дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, мэцэнат.

1791 — Сойм Рэчы Паспалітай зацьвердзіў першую ў Эўропе Канстытуцыю.

1877 — нарадзіўся Антон Грыневіч, зьбіральнік беларускага музычнага фальклёру, выдавец. Загінуў у ГУЛагу.

1882 — нарадзіўся Ўладзіслаў Галубок, беларускі драматург, актор і рэжысёр, заснавальнік беларускага савецкага тэатру. Загінуў у ГУЛагу.

1953 — нарадзіўся Франц Сіўко, беларускі празаік, публіцыст. Ягоны артыкул у «ЛіМе» ў 1986 годзе «Прашу вызваліць...» пра вывучэньне беларускай мовы ў школах выклікаў дыскусію і зварот дзеячоў культуры да Генэральнага сакратара ЦК КПСС Міхаіла Гарбачова.

1977 — у Менску пачалі будаваць мэтро.

1991 — у сталіцы Намібіі прынятая «Віндгукская дэклярацыя», якая заклікала ўрады дзяржаў усяго сьвету забясьпечваць свабоду прэсы. Дзень па рашэньні ЮНЕСКА адзначаецца як Сусьветны дзень свабоды друку.

ЦЫТАТА

Глядзіце, зямелькі вось колькі пустуе!
Аблогам марнуецца колькі пасек!
А я даў бы рады, мне ж сіл не бракуе.
Без працы чы ж можа пражыць чалавек?

Уладзіслаў Галубок. Зь верша «Хачу мець зямельку і мру без работы». 1913г.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG