Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назарбаеў перасьцерагае ад «украінскага сцэнару» ў Казахстане


Удзельнікі мітынгу супраць продажу зямлі ў Кызылардзе, 1 траўня 2016 году
Удзельнікі мітынгу супраць продажу зямлі ў Кызылардзе, 1 траўня 2016 году

Пратэстоўцы ў гарадах Кызыларда і Жанаозен 1 траўня наладзілі дэманстрацыі супраць плянаў ураду выставіць дзяржаўныя землі на продаж прыватным уласьнікам.

Прэзыдэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў асудзіў падзеі ва Ўкраіне па меры росту пратэстаў у яго краіне ў сувязі з рашэньнем ураду прыватызаваць буйныя ўчасткі дзяржаўнай зямлі сельскагаспадарчага прызначэньня.

У сваім выступе 1 траўня Назарбаеў папярэдзіў пра небясьпеку нацыянальнай разьяднанасьці, спасылаючыся на палітычныя, сацыяльныя і эканамічныя ўзрушэньні ва Ўкраіне, дзе празаходні ўрад вядзе барацьбу з сэпаратыстамі, якіх падтрымлівае Расея, на ўсходзе краіны, пасьля далучэньня Масквой Крыму ў 2014 годзе.

«Украіна, другая па велічыні дзяржава былога СССР, сёньня мае эканоміку, якая складае палову эканомікі Казахстана», — заявіў Назарбаеў у сваёй прамове з нагоды Дня народнага адзінства. Гэта адбываецца таму, што ў краіны няма адзінства, няма пачуцьця мэты, ні адна задача не вырашаецца, людзі занятыя іншымі рэчамі: міжусобіцамі, забойствамі, скандаламі, — дадаў Назарбаеў, які кіруе Казахстанам з моманту распаду Савецкага Саюза.

Пратэстоўцы ў гарадах Кызыларда і Жанаозен 1 траўня зладзілі дэманстрацыі супраць плянаў ураду выставіць зь 1 ліпеня на аўкцыён дзяржаўныя землі прыватным уласьнікам. Па словах відавочцаў, дэманстрацыя была разагнаная, а некалькі пратэстоўцаў у Кызылардзе былі затрыманыя паліцыяй, хоць некаторыя з пратэстоўцаў былі запрошаныя і да мясцовых чыноўнікаў, каб выказаць свае скаргі.

Актывісты сказалі Серыку Кажаніязаву, намесьніку кіраўніка Кызылардынскай вобласьці, што грамадзяне заслужылі права голасу ў тым, як кіруюцца дзяржаўныя зямлі. Кажаніязаў адказаў, што заплянаваная прыватызацыя юрыдычна абгрунтаваная і неабходная, таму што тыя, хто кіруе землямі, не клапаціцца пра іх належным чынам.

У Жанаазене адзін з удзельнікаў дэманстрацыі паведаміў Казахстанскай службе Радыё Свабода, што дзясяткі дэманстрантаў сабраліся на цэнтральнай плошчы, скандуючы: «Не продажам зямлі.»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG