Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па факце зьбіцьця міліцыянтам пажылога чалавека на станцыі мэтро «Пятроўшчына» праводзіцца праверка


ГУУС Мінгарвыканкаму праводзіць праверку па факце канфлікту на станцыі мэтро «Пятроўшчына» супрацоўніка міліцыі і пажылога чалавека.

«Па сытуацыі ў мэтро. Прызначаная праверка. Сытуацыя будзе высьвятляцца. Падрабязнасьці агучым заўтра», — напісаў у сацсетках прэс-сакратар менскай міліцыі Аляксандар Ластоўскі.

У інтэрнэце разьмешчана відэа, дзе супрацоўнік міліцыі зьбіў з ног пажылога чалавека, які сядзеў перад гэтым разам з сабакам у пераходзе мэтро.

Устаць і выйсьці з пераходу мужчыну дапамагла жанчына, якая праходзіла міма. Супрацоўнік міліцыі гэтаму не перашкаджаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG