Афіша
Менск — выстава #А4 Кацярыны Марціновіч адкрыецца я а 18 гадзіне ў галерэі «Ўнівэрсытэт культуры», што ў будынку Палаца Рэспублікі. Уваход бясплатны. Выстава працягнецца да 15 траўня.
У гісторыі
1892 — у Расейскай імпэрыі, у Кіеве, запушчаны першы электрычны трамвай.
1920 — у Менску выйшаў першы нумар часопіса «Рунь», рэдактар Янка Купала.
1933 — у нацысцкай Нямеччыне забароненая дзейнасьць усіх прафсаюзаў, кіраўнікі прафсаюзаў арыштаваныя.
1945 — камандзір абароны Бэрліну Гэльмут Вайдлінг падпісаў загад аб капітуляцыі нацысцкай сталіцы.
1977 — на чыгуначнай станцыі Крыжоўка пад Менскам адбылося сутыкненьне пасажырскага цягніка з электрычкай. Паводле афіцыйных дадзеных загінулі 22 чалавекі, паводле неафіцыйных — да 200 чалавек. Гэта была самая буйная чыгуначная катастрофа ў гісторыі Беларусі.
1984 — савецкі дысыдэнт фізык Андрэй Сахараў пачаў галадоўку (да 6 жніўня) пасьля таго, як савецкі ўрад адмовіў ягонай жонцы Алене Бонэр ў дазволе на выезд за мяжу для таго, каб зрабіць неабходную апэрацыю.
2011 — спэцслужбы ЗША забілі ў Пакістане лідэра тэрарыстычнай сеткі «Аль-Кайда» Ўсаму бін Ладэна.
У гэты дзень нарадзіліся:
1729 — Кацярына ІІ, расейская імпэратрыца, пры якой Вялікае Княства Літоўскае стала часткай Расейскай імпэрыі.
1888 — Іван Віткоўскі, беларускі гісторык.
У гэты дзень памерлі:
1519 — Леанарда да Вінчы, італьянскі мастак, архітэктар, мысьляр.
1989 — Веніямін Каверын, савецкі пісьменьнік.
2009 — Фёдар Шмакаў, беларускі актор, рэжысэр, народны артыст СССР.
Цытата:
«Юнацтва канчаецца не ў адзін дзень — гэты дзень не адзначыш ў календары: „Сёньня скончылася маё юнацтва“. Яно сыходзіць незаўважна — так незаўважна, што зь ім не пасьпяваеш разьвітацца».
Веніямін Каверын