Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране на выбарах у парлямэнт перамагаюць рэфарматары


Другі тур парлямэнцкіх выбараў у Іране, галасаваньне
Другі тур парлямэнцкіх выбараў у Іране, галасаваньне

У Іране рэфармісты і ўмераныя кандыдаты перамагаюць у другім туры парлямэнцкіх выбараў. Паводле папярэдніх вынікаў галасаваньня, рэфарматары атрымалі ня менш за 33 мандатаў, кансэрватары — 21, астатнія 14 мандатаў дасталіся незалежным кандыдатам.

Чакаецца, што афіцыйныя вынікі выбараў будуць апублікаваныя сёньня ўвечары. Калі папярэднія вынікі пацьвердзяцца, абраны парлямэнт будзе аказваць значную падтрымку курсу прэзыдэнта Ірана Хасана Рухані на эканамічныя рэформы, аднак кансэрватары ўсё ж захаваюць адчувальны ўплыў у краіне, перадае Бі-бі-сі.

Галасаваньне ў другім туры парлямэнцкіх выбараў праходзіла ў пятніцу. У ім 136 прэтэндэнтаў змагаліся за 68 мандатаў у 290-мясцовым парлямэнце. Галасаваньне праводзілася ў 55 выбарчых акругах. Правам голасу валодалі 17 мільёнаў грамадзян краіны.

У ходзе першага тура выбараў, які адбыўся 26 лютага рэфармісты і ўмераныя кандыдаты, якія падтрымліваюць прэзыдэнта Ірана Хасана Рухані, атрымалі сур’ёзную перамогу, аднак ім не ўдалося дабіцца большасьці ў парлямэнце.

Першая сэсія парлямэнту новага скліканьня пачнецца 27 траўня.

Ключавыя словы: Рухані, Іран, парляменцкія выбары, рэфарматары

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG