Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За Дзень Волі караюць штрафамі


У судзе Савецкага раёну Менску ад раніцы 28 красавіка працягваецца разгляд адміністрацыйных спраў супраць удзельнікаў шэсьця на Дзень Волі ў Менску.

У першай палове дня суд вынес першыя пастановы аб вялікіх штрафах. На 40 базавых велічынь (8,4 млн рублёў) аштрафавалі Мікалая Казлова. У Максіма Вінярскага штраф у 35 базавых (7,35 млн. рублёў). Такі ж штраф у 35 базавых велічынь атрымаў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Штрафам у 30 базавых велічынь (6,3 млн рублёў) пакараны Яўген Батура і Зьміцер Сільчанка. Штраф у 25 базавых велічынь (5,25 млн рублёў) атрымала актывістка Кася Людвіг. Зьмітра Дашкевіча аштрафавалі на 20 базавых велічынь (4,2 млн.рублёў). Актывіст Алесь Макаеў на пасяджэньне суду не прыйшоў.

Сёньня таксама прызначаныя працэсы над актывістам Мікалаем Коласам, Зьмітром Паліенка, сустаршынём БХД Віталём Рымашэўскім і намесьнікам старшыні руху «За свабоду» Алесем Лагвінцом.

Аляксей Янукевіч пракамэнтаваў карэспандэнту Свабоды сёньняшнія прысуды:

Аляксей Янукевіч
Аляксей Янукевіч

«Улады часова ўстрымліваюцца ад адміністрацыйных арыштаў. Але каб градус напружаньня ў грамадзтве не абніжаўся, яны абсалютна сьвядома пачынаюць ужываць тактыку, калі загадзя любому чалавеку вельмі складана прагназаваць, ці можа ён быць пакараны за пэўныя дзеяньні, ці не. І нават за ўдзел у санкцыянаваным мерапрыемстве. Адпаведна, ніхто сёньня, калі нават прыходзіць на дазволенае мерапрыемства, ня можа адчуваць сябе абароненым ад перасьледу ўладаў. Я думаю, што гэта робіцца сьвядома».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG