Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каталікі зьбіраюць ахвяраваньні для пацярпелых ад канфлікту ва Ўкраіне


Рыма-каталіцкі касцьёл у Беларусі далучыўся да эўрапейскай акцыі па зборы сродкаў для пацярпелых ва Ўкраіне. Гэтая акцыя праходзіць з закліку папы Рымскага Францішка ва ўсіх каталіцкіх касьцёлах Эўропы.

Пра заклік падтрымаць пацярпелых у канфлікце людзей папа Францішак абвяшчаў 3 красавіка 2016 года.

«Акрамя таго, што суправаджаю іх сваёю малітваю і думкаю, я вырашыў аказаць ім гуманітарную дапамогу, — сказаў тады папа. — З гэтай мэтай ва ўсіх каталіцкіх касцёлах Эўропы будзе праходзіць 24 красавіка 2016 г. спэцыяльны збор сродкаў. Заклікаю шчодра далучыцца да гэтай ініцыятывы. Я шчыра спадзяюся, што гэты жэст дапаможа паспрыяць міру і павазе правоў на гэтых закранутых выпрабаваньнямі землях».

Сваю гатоўнасьць паўдзельнічаць у гэтай усеэўрапейскай акцыі выказваліся каталіцкія ўлады Беларусі.

«Далучымся ж ахвярна да дабрачыннай падтрымкі разам з усім каталіцкім касьцёлам і дапаможам нашым братам і сёстрам, пацярпелым падчас братазабойчай вайны ў суседняй для нас краіне», — перадае словы біскупа гарадзенскага Аляксандра Кашкевіча catholic.by http://catholic.by/2/libr/docs/bishop-letters/129789-zbor.html.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG