Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхаіл Жамчужны атрымаў кнігі Сьвятланы Алексіевіч


Міхаіл Жамчужны
Міхаіл Жамчужны

Навуковец, заснавальнік праваабарончай установы «Плятформа» Міхаіл Жамчужны ў лісьце з калёніі паведаміў, што атрымаў пасылку з кнігамі нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч.

Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміла праваабаронца «Вясны» Тацяна Равяка. У лісьце, які яна атрымала, Жамчужны піша:

«Мяне выбіла з графіку нечаканая пасылка ад нашай нобэлеўскай ляўрэаткі з двума яе творамі і дарчымі надпісамі :-) Я ніяк ня мог паўплываць на гэты працэс і за такі знак увагі, вядома, адмовіўся б ад усяго смачнага на цэлы год :-)».

Тацяна Равяка сказала, што Жамчужны выказаўся фігуральна — маўляў, ён гатовы быў ахвяраваць прадуктовай перадачай дзеля таго, каб атрымаць кнігі. Як кажа Равяка, насамрэч паводле дзейных правілаў «адно другое не замяняе».

Паводле Равякі, палітвязень піша, што бацька зьняволенага заснавальніка ўстановы «Плятформа інавэйшн» Валеры Бандарэнка зьбіраўся даслаць яму цыгарэты і нейкія прадукты.

«Я ня думаю, што адно другое замяняла б. Але ён піша, што гэты падарунак ад Алексіевіч, гэтыя кнігі ён не прамяняў бы ні на якае харчаваньне. Я мяркую, што нехта яму даслаў кнігі Алексіевіч з аўтографам. Назвы кніг і зьмест аўтографаў у лісьце ён не напісаў», — патлумачыла Равяка.Заснавальнік установы «Плятформа» Міхаіл Жамчужны, асуджаны на 6,5 года пазбаўленьня волі ва ўмовах строгага рэжыму, адбывае пакараньне ў ПК-14 у Навасадах. Праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі яго палітвязьнем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG