Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы заснавальнік беларускага Клюбу вясёлых і знаходлівых Віталь Новікаў?


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

19 красавіка затрыманы беларускі прадусар, сьпявак, рэжысэр і бізнэсовец Віталь Новікаў. Пра гэта паведаміў партал TUT.BY са спасылкай на блізкага сябра Новікава. Афіцыйных пацьверджаньняў гэтай інфармацыі няма.

Віталь Новікаў скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, працаваў у менскім ТЮГу, тэатры «Малая сцэна», ансамблі «Песьняры». Ён заснавальнік Клюбу вясёлых і знаходлівых у Беларусі, тэлевізійнай творчай групы «АМіК» (Беларусь) і адзін з заснавальнікаў радыёстанцыі «Юмор-ФМ».

Беларускі драматург, рэжысэр Андрэй Курэйчык сказаў карэспандэнту Свабоды, што Віталь Новікаў даволі вядомая асоба:

«Я зь ім знаёмы, бачыліся на тусоўках. Але вельмі даўно яго ня бачыў. Ён увесь час здымаўся ў фільмах для задавальненьня, для сябе. Ён даволі вядомая асоба ў кіно і тэатральнай сфэры. Ён адзін з заснавальнікаў беларускага Клюбу вясёлых і знаходлівых, часта быў у журы. Ён бард, выканаўца, у яго даволі многа музычных кліпаў, ён сьпяваў шансон, зьбіраў залі. Ён актыўна ўдзельнічаў у тэатральных праектах, ня так даўно ў яго быў уласны спэктакль у Сучасным мастацкім тэтры. Ён вядомы, хаця гэта не майго кола зносін чалавек і я мала магу сказаць пра яго нейкую дзейнасьць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG