Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радасьць і козы ў тумане над Дзьвіною


Дом Вікторыі Грынінай у Дзісьне
Дом Вікторыі Грынінай у Дзісьне

«Званочкі» як фактар дэрусіфікацыі Беларусі. Чаму людзі ў Беларусі не адракаюцца ад расейскай мовы? Што рабіць у Дзісьне жанчыне, якая ня любіць сядзець без занятку? Свабода і грошы. Цюльпаны з Галяндыі. Кошка, якая ходзіць сама па сабе. У чым шчасьце? Нельга сьціраць сваё мінулае.

Размова зь Вікторыяй Грынінай, якая нарадзілася ў Калінінградзе і заўсёды хацела жыць у вялікім горадзе, але сваё шчасьце і долю знайшла ў беларускай Дзісьне.


Вікторыя Грыніна: ...Якія заняткі могуць быць у Дзісьне? Тут практычна няма працоўных месцаў. А калі і ёсьць, то зарплата такая, што проста ня хочацца час траціць на такую працу. Таму давялося падумаць пра тое, каб нейкае працоўнае месца самому арганізаваць. Мы арганізавалі два працоўныя месцы, камэрцыйныя. Спачатку працавалі прадаўцы, а потым, калі выйшаў указ прэзыдэнта аб забароне наёмных работнікаў, давялося зрабіць мінімальны рэжым працы, і наогул я пакуль па інэрцыі працягваю гэтую працу... У мяне такі характар, што я не магу сядзець без занятку. Мне трэба абавязкова нечым займацца. А апрача нейкіх прысядзібных працаў, паколькі ў нас тут даволі вялікі ўчастак, і апрача нейкіх асабістых заняткаў, як чытаньне кнігаў і іншае, трэба было займацца чымсьці яшчэ для фінансавай і сямейнай падтрымкі...

Вікторыя Грыніна з сваім сабакам
Вікторыя Грыніна з сваім сабакам



Ян Максімюк: ...Наколькі жыцьцё апраўдала вашы спадзяваньні і мары?...

Вікторыя Грыніна: ...Я вельмі люблю свабоду. А кожная сытуацыя, калі ты каму-небудзь падпарадкоўваесься або імкнесься да чагосьці ў кар’ерным пытаньні, гэта заўсёды нейкая несвабода. Таму ў мяне не было такіх мараў, што, маўляў, я хачу зрабіць нейкую кар’еру... Я ня ведаю, што большае шчасьце для жанчыны — ці каб я зрабіла нейкую кар’еру, але затое панесла страту ў сям’і і, магчыма нават, ня мела дзяцей, або ці каб я зьдзейсьнілася як жанчына, у якой прыгожыя дзеці і якая задаволеная тым, што яны ёсьць? У чым шчасьце? Я ня ведаю і не магу вам адказаць...

Ян Максімюк і Вікторыя Грыніна
Ян Максімюк і Вікторыя Грыніна

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG