Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сямі крымскіх журналістаў прайшлі ператрусы


Журналіст Мікола Сэмэна
Журналіст Мікола Сэмэна

Пракурор анэксаванага Расеяй Крыму Натальля Паклонская будзе дамагацца блякаваньня доступу да сайту «Крым. Реаліі».

Як заявіла Паклонская агенцтву ТАСС, яна мае намер перадаць матэрыялы "для поўнага закрыцьця інфармацыйнай службы "Крым. Рэаліі" ў Генэральную пракуратуру Расеі і Раскамнагляд».

Паклонская перакананая, што публікацыі сайту «Крым. Рэаліі» накіраваныя «на дыскрэдытацыю дзейнасьці Расейскай Фэдэрацыі на тэрыторыі Рэспублікі Крым», а таксама «ажыцьцяўленьне заклікаў да экстрэмісцкай дзейнасьці».

Раней сёньня Натальля Паклонская заявіла аб завядзеньні супрацоўнікамі ФСБ крымінальнай справы ў дачыненьні да журналіста «Крым. Рэаліі». Імя журналіста яна не назвала. Пазьней стала вядома, што маецца на ўвазе Мікола Сэмэна.

Ператрус у ягоным доме цягнуўся некалькі гадзінаў. Паводле мясцовых СМІ, сёньня ў дамах сямі крымскіх журналістаў адбыліся ператрусы.

Міністар інфармацыйнай палітыкі Ўкраіны Юры Стэць назваў ператрусы і затрыманьні журналістаў у анэксаваным Расеяй Крыме грэбаваньнем элемэнтарнымі правамі і свабодамі чалавека«.

Праект «Крым. Реаліі» — рэгіянальнае падразьдзяленьне ўкраінскай службы карпарацыі Радыё Свабода/Свабодная Эўропа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG