Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Злучаныя Штаты адпраўляюць у Ірак ваенных дарадцаў


Міністар абароны ЗША Эш Картэр (зьлева) і міністар абароны Іраку Халед аль-Абэйдзі, 18 красавіка 2016 году
Міністар абароны ЗША Эш Картэр (зьлева) і міністар абароны Іраку Халед аль-Абэйдзі, 18 красавіка 2016 году

ЗША гатовыя аказаць маштабную падтрымку ірацкай арміі ў апэрацыі па вызваленьні Мосула ад баевікоў «Ісламскай дзяржавы».

Злучаныя Штаты павялічаць на 200 чалавек лік амэрыканскіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца ў Іраку, і адправяць у гэтую краіну баявыя верталёты Apache, заявілі ў панядзелак прадстаўнікі Пэнтагону.

Амэрыканскія вайскоўцы будуць прыкамандзіраваныя ў якасьці дарадцаў да падразьдзяленьняў іракскай арміі, якія рыхтуюцца да кампаніі па вызваленьні горада Мосул, які знаходзіцца цяпер пад кантролем радыкальнай тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» (забароненая ў Расеі). Міністар абароны ЗША Эш Картэр падчас прэс-брыфінгу ў Багдадзе растлумачыў, што амэрыканскія дарадцы будуць знаходзіцца паблізу лініі баявых дзеяньняў, але Пэнтагон зробіць усё неабходнае для таго, каб зьнізіць спалучаную з гэтай місіяй рызыку.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама падкрэсьліў, што амэрыканскія войскі ня будуць удзельнічаць у баявых дзеяньнях. Іх задача — забясьпечыць баявую падрыхтоўку іракскіх падразьдзяленьняў і аказаць дапамогу ў выведвальным забесьпячэньні наступальнай апэрацыі. «Мы бачым, што ірацкае войска гатовае да бітвы, яно ўмацоўвае свае пазыцыі, таму нам неабходна аказаць яму больш значную падтрымку. Я спадзяюся, што да канца гэтага году мы забясьпечым умовы для ўзяцьця Мосула», — заявіў прэзыдэнт Абама.

Амэрыканскі ваенны кантынгент быў цалкам выведзены з Іраку пасьля завяршэньня іракскай кампаніі ў кастрычніку 2011 году. Аднак захоп баевікамі «Ісламскай дзяржавы» некалькіх гарадоў і значнай тэрыторыі ў Іраку вымусіў адміністрацыю Абамы пачаць паветраную апэрацыю супраць «Ісламскай дзяржавы» і вярнуць у Ірак на просьбу ўраду краіны амэрыканскіх дарадцаў і падразьдзяленьні спэцыяльнага прызначэньня. Цяпер у Іраку знаходзяцца крыху больш за чатыры тысячы амэрыканскіх вайскоўцаў. Пэнтагон не выключае, што амэрыканскі кантынгент у Іраку будзе павялічаны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG