У закліку адзначаецца, што Эўропа знаходзіцца на парозе аднаго з найбуйнейшых гуманітарных крызісаў з часоў заканчэньня Другой сусьветнай вайны. Вышэйшыя царкоўныя герархі лічаць, што сьвет ня можа ігнараваць масавыя парушэньні правоў людзей, якія падвяргаюцца перасьледам з-за рэлігійных перакананьняў або прыналежнасьці да этнічнай меншасьці.
Аўтары заявы выступаюць супраць нелегальных маршрутаў міграцыі, такіх як шлях з Турцыю ў Грэцыю праз Эгейскае мора і адзначаюць неабходнасьць распрацаваць праграмы па перасяленьні людзей з раёнаў ўзброеных канфліктаў.
Разам з папам у Італію зь Лесбаса паехалі 12 ўцекачоў, сярод якіх шасьцёра дзяцей. Прадстаўнікі папскага прастолу пацьвердзілі, што гэта тры мусульманскія сям’і, чые дамы былі зьнішчаныя падчас канфлікту ў Сырыі, і што Ватыкан бярэ на сябе адказнасьць за падтрымку гэтых сем’яў.