Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар энэргетыкі Расеі: няма падставаў для зьмены цаны на газ для Беларусі


«Пытаньне абмяркоўваецца, няма ніякіх падстаў мяняць формулу, ім жа „Газпром“ таксама выстаўляе рахункі па формуле, якая прапісана ў кантрактах, якія ў іх ёсьць. Тут цяпер няма дадатковых юрыдычных падстаў для ўнясеньня зьменаў у пагадненьне», — цытуе словы міністра энэргетыкі Расеі Аляксандра Новака агенцтва ТАСС.

Як паведамлялася раней, «Газпром» лічыць немэтазгодным зьніжаць цану на газ для Беларусі. «У нас жа формула з Беларусьсю вельмі простая. Мы бярэм цану вытворчасьці ў Ямала-Ненецкай акрузе і да яе дадаём цану транспарціроўкі, нічога лішняга. І гэты прынцып быў падпісаны. Чаму мы павінны сёньня прадаваць газ Беларусі таньней, чым прадаём яго ў Расеі?» — заявіў намесьнік старшыні праўленьня «Газпрому» Валерый Голубеў 9 красавіка.

У сваю чаргу прэм`ер-міністар Беларусі Андрэй Кабякоў называў галоўнай праблемай прывязку коштаў на расейскія энэрганосьбіты да даляра. Так, паводле яго слоў, у пачатку 2014 году цана газу для Беларусі складала 165 даляраў за тысячу кубамэтраў. Гэта было пры курсе расейскага рубля 32-33 за даляр. На 1 студзеня 2015 году цана на газ складала 142 даляры за тысячу кубамэтраў. «Пры гэтым даляр стаў каштаваць больш за 60 расейскіх рублёў. Лягічна, што газ ужо павінен каштаваць каля 80 даляраў, а ў нас 142», — сказаў Кабякоў.

«Аб`ём вонкавага гандлю летась у нацыянальных валютах паміж краінамі склаў прыкладна 82%. Экспарт Беларусі ў Расею практычна на 100% ідзе ў расейскіх рублях. Імпарт ідзе таксама ў расейскіх рублях. Але ўсе энэрганосьбіты мы купляем за даляры. Разьлічвацца можна і ў расейскіх рублях, але галоўная праблема ў тым, што цэнаўтварэньне прывязана да даляра», — канстатаваў Кабякоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG