Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крэмль папрасіў прабачэньня за Пуціна: Goldman Sachs не валодае Sueddeutsche Zeitung


Пуцін пасьля наўпроставай лініі 14 красавіка 2016 году.
Пуцін пасьля наўпроставай лініі 14 красавіка 2016 году.

Пуцін напярэдадні заявіў, што газэта апублікавала «Панамскае дасье» праз уладальнікаў са Злучаных Штатаў.

Крэмль у асобе прэс-сакратара прэзыдэнта РФ Дзьмітрыя Пяскова афіцыйна папрасіў прабачэньня за словы Ўладзіміра Пуціна, сказаныя ім на «прамой лініі» 14 красавіка 2016 году. Камэнтуючы скандал з апублікаванымі дакумэнтамі Панамскай юрыдычнай фірмы Mossack Fonseca & Co, зь якіх вынікае, што адзін зь сяброў Пуціна, музыкант Сяргей Ралдугін, зьвязаны зь некалькімі афшорамі на Брытанскіх Віргінскіх выспах, Пуцін заявіў літаральна наступнае:

«Публікацыю рыхтавалі не журналісты, а юрысты і, заўважце: яны нікога ні ў чым не вінавацяць, а проста наводзяць цень на пляцень. Распавядаюць, што нехта з маіх сяброў займаецца бізнэсам ..», - заявіў Пуцін. — «Мы ведаем, што сярод тых, хто яго пісаў, ёсьць супрацоўнікі афіцыйных амэрыканскіх устаноў. Я пытаўся ў Пяскова: «Дзе ўпершыню зьявілася публікацыя?» Ён адказаў: «У Süddeutsche Zeitung. Гэтая газэта ўваходзіць у холдынг, які належыць „Голдман Сакс“, амэрыканскаму холдынгу. Іх вушы тырчаць адусюль, і яны не раскайваюцца».

Газэта Süddeutsche Zeitung адразу ж абвергла заяву Пуціна. Выканаўчы дырэктар газэты Стэфан Хільшэр падкрэсьліў, што Süddeutsche Zeitung не належыць амэрыканцам ні наўпрост, ні праз пасярэднікаў. Газэту, паводле яго словаў, выдае група Süddeutscher Verlag, якая сама належыць холдынгу Südwestdeutschen Medienholding (81,25%) і сям’і заснавальнікаў газэты (18,75%). Холдынгам валодаюць Medien-Union GmbH і Gruppe Württembergischer Verleger, сярод акцыянэраў якіх амэрыканцаў няма.

Пяскоў у адказ на гэта заявіў, што словы Ўладзіміра Пуціна сталі вынікам памылкі тых, хто рыхтаваў прэзыдэнту даведачныя матэрыялы:

«Гэта, хутчэй, наша памылка, хутчэй, мая памылка, тых, хто рыхтаваў на гэты конт даведачныя паперы. Там сапраўды была неправераная інфармацыя, лішні раз не пераправерылі і далі яе прэзыдэнту ў частцы уласьнікаў Suddeutsche Zeitung», — сказаў Пяскоў журналістам.

«Мы прыносім свае прабачэньні выданьню», — заявіў Пяскоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG