Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Улада хоча на мне зарабіць». На Кастусёва склалі пратакол за Дзень Волі


Рыгор Кастусёў і Віталь Рымашэўскі на Дні Волі — 2016
Рыгор Кастусёў і Віталь Рымашэўскі на Дні Волі — 2016

На намесьніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва складзены пратакол адміністрацыйнага правапарушэньня. Яго вінавацяць ва ўдзеле 25 сакавіка ў несанкцыянаваным мітынгу ў Менску. Паперы з Савецкага РУУС Менску Кастусёву даслалі поштай у Шклоў, дзе жыве палітык.

Фронтавец лічыць, што ўлада хоча ад яго грошай, як і ад іншых актывістаў, якіх прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасьці. Пры гэтым ён адзначае, што Менскі гарвыканкам даў дазвол на публічнае сьвяткаваньне Дня Волі.

«Іншага тлумачэньня, як пакараць мяне штрафам і гэтым самым падзарабіць на мне, я знайсьці не магу. Скласьці пратакол адміністрацыйнага правапарушэньня на чалавека, які атрымаў афіцыйны дазвол на масавае мерапрыемства зь Менскага гарвыканкаму, як гэта патлумачыць? Перада мною ляжыць рашэньне гарвыканкаму ад 17 сакавіка 2016 году. У ім усё расьпісана, што дазваляецца. Што тут прыдумаеш: грошы патрэбныя дзяржаве», — пракамэнтаваў Свабодзе складаньне пратаколу Рыгор Кастусёў.

Паводле палітыка, дасланыя яму дакумэнты складзеныя неахайна, з мноствам памылак. Самага пратаколу, кажа партыец, цалкам разабраць ня змог. Позва з выклікам у менскую міліцыю выпісаная на імя Касьцерава.

Шэраг удзельнікаў адзначэньня Дня Волі ўжо пакараныя штрафамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG