Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Led Zeppelin абвінавачваюць у плягіяце мэлёдыі Stairway to Heaven


Басіст і клявішнік Led Zeppelin Джон Пол Джонс, вакаліст Робэрт Плант і гітарыст Джымі Пэйдж. Лёндан, 21 верасня 2012 году.
Басіст і клявішнік Led Zeppelin Джон Пол Джонс, вакаліст Робэрт Плант і гітарыст Джымі Пэйдж. Лёндан, 21 верасня 2012 году.

Суд прысяжных у ЗША прыняў да разгляду пазоў да знакамітага брытанскага рок-гурту Led Zeppelin, які пададзены да яе гітарыстам амэрыканскай рок-групы Spirit.

Паводле слоў пазоўніка, гітарыст Led Zeppelin Джымі Пэйдж ў 1971 годзе на першых двух хвілінах свайго легендарнага хіта Stairway to Heaven («Лесьвіца на нябёсы») выкарыстаў мэлёдыю з песьні гурту Spirit, напісанай за чатыры гады да гэтага.

Судовае пасяджэньне пройдзе ў Лос-Анджэлесе 10 траўня.

Адвакаты гітарыста Spirit Рэндзі Вулфа, лічыць судзьдзя, прад’явілі дастаткова доказаў таго, што Stairway to Heaven капіюе музыку з кампазыцыі Taurus, напісанай у 1967 годзе, гэта значыць за чатыры гады да выхаду Stairway to Heaven. Мяркуецца, што музыкі Led Zeppelin маглі чуць Taurus на адным з фэстываляў, у якіх удзельнічалі абедзьве групы.

Прадстаўнікі Led Zeppelin лічыць, што Вулф быў аўтарам па найму і ня можа прэтэндаваць на аўтарства. Да таго ж, па іх словах, у кампазыцыях выкарыстаная банальная прагрэсія акордаў, таму аўтарства наўрад ці падлягае абароне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG