Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сейце беларускае!


Фірма-лідар на рынку продажу насеньня добраахвотна беларусізуецца.

«Мінсксортсемовощ» даў сабе працу перакласьці сваю чатырохпавярховую назву — цяпер гэта «МінскСортНасенАгародніна». Больш таго, яна добраахвотна зьбеларусізавала ўпакоўкі прадукцыі.

Добра і натуральна: «агурок», «морква», «буракі», «гарбуз». Прыемна купіць. Ва ўсіх месцах Беларусі, дзе ёсьць фірмовыя кіёскі ці крамы «Насеньне» (там-сям яшчэ пад старымі шыльдамі «Семена») цяпер пастаянныя чэргі. Праўда, пакупнікі могуць заўважыць, што адваротны бок пакецікаў мае рускамоўны тэкст. Але пакуль прымружым вока, ня ўсё ж адразу.

Насеньняводы адважна пайшлі ў беларускі шлях, нягледзячы на тое, што тут настаўленыя шматлікія міжмоўныя пасткі. Вось сэлекцыянэры выводзяць гатунак (сорт) свекла Красавица, а ў перакладзе атрымліваецца бурак Прыгажуня. Ну напішам тады буракі. Вывелі агурок Изящный, а паспрабуй перакладзі! Прыйшлося напісаць Ізяшчны. А якія вашы варыянты? Пішыце ў камэнтарах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG