Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нідэрляндах большасьць удзельнікаў рэфэрэндуму супраць збліжэньня ЭЗ з Украінай


Удзельнікі рэфэрэндуму на цэнтральным вакзале Утрэхта
Удзельнікі рэфэрэндуму на цэнтральным вакзале Утрэхта

Яўка выбарцаў на рэфэрэндуме ў Нідэрляндах аб збліжэньні ЭЗ з Украінай перавысіла неабходныя 30 адсоткаў.

Урад Нідэрляндаў заявіў у сераду, што яму, магчыма, давядзецца перагледзець пытаньне аб ратыфікацыі дамовы аб больш шчыльных сувязях Эўрапейскага Зьвязу з Украінай. Гэта адбылося пасьля таго, як значная большасьць выбарцаў адпрэчыла збліжэньне з Украінай у ходзе рэфэрэндуму.

Паводле папярэдніх вынікаў падліку галасоў, больш за 61 адсотак выбарцаў прагаласавалі «супраць», 38 адсоткаў сказалі «так». Яўка выбарцаў склала каля 32 адсоткаў — што больш, чым неабходна для прызнаньня рэфэрэндуму правамоцным.

Паводле слоў прэм’ер-міністра Нідэрляндаў Марка Рутэ, ясна, што прыхільнікі «не» выйгралі зь вялікім адрывам. Пытаньне палягае толькі ў тым, ці была дастатковай яўка, сказаў Рутэ ў тэлезвароце.

«Калі яўка будзе вышэйшай за 30 адсоткаў, гэта стане перамогай лягера прыхільнікаў „не“, і маё пачуцьцё, што ратыфікацыя ня зможа адбыцца проста так», — сказаў прэм’ер-міністар.

Рэфэрэндум носіць толькі рэкамэндацыйны характар — аднак большасьць парлямэнцкіх партыяў заяўляюць пра неабходнасьць «прыслухацца» да яго вынікаў.

Галасаваньне, ініцыяванае партыямі, якія выступаюць супраць эўрапейскай інтэграцыі, разглядаецца як выпрабаваньне трываласьці эўраскептыкаў на кантынэнце ўсяго за тры месяцы да таго, як Вялікабрытанія будзе галасаваць пра тое, ці заставацца ёй у Эўрапейскім Зьвязе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG