Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: Каля 1,5 мільёнаў жыхароў Данбасу апынуліся на мяжы голаду


Ілюстрацыйнае фота. Чэргі па хлеб у Луганску, 2014 год
Ілюстрацыйнае фота. Чэргі па хлеб у Луганску, 2014 год

Два гады ваеннага канфлікту на ўсходзе Ўкраіны прывялі да таго, што 1,5 мільёна ўкраінцаў сутыкнуліся з пагрозай голаду, сьцьвярджаюць у ААН.

Як піша УНІАН, зь іх 300 тысяч чалавек адчуваюць востры недахоп харчаваньня і маюць патрэбу ў тэрміновай дапамозе.

Пра гэта паведамілі ў Сусьветнай харчовай праграме (СХП), якая мае намер у першай палове гэтага году штомесяц забясьпечваць дапамогай 270 тысяч чалавек зь ліку найбольш неабароненых катэгорыяў насельніцтва.

«Два гады гвалту, абстрэлаў, жыцьця ў страху пакінулі глыбокі сьлед у жыцьці тысяч людзей на ўсходзе Ўкраіны», — заявіў прадстаўнік СХП ААН ва Ўкраіне Джанкарла Стапоні.

Ён заклікаў усе бакі канфлікту забясьпечыць поўны і бесьперашкодны гуманітарны доступ да людзей, якія жывуць у нястачы харчаваньня.

Самы сур’ёзны недахоп харчаваньня адчуваюць жыхары непадкантрольных ураду Ўкраіны раёнаў Луганскай вобласьці і населеных пунктаў уздоўж «лініі канфлікту».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG