Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргіз адрэгуляваў парасонам забытае міліцыяй скрыжаваньне ВІДЭА


Новая патрульная міліцыя, функцыю якой на сябе ўзяў мужчына, праводзіць службовую праверку.


Звычайны жыхар Кіргізстану на 1 красавіка, калі ў краіне пачала працаваць новая патрульная паліцыя, выйшаў на скрыжаваньне ў гадзіну піку і стаў рэгуляваць рух машынаў парасонам.

​Самаабвешчаны «рэгуліроўшчык» прабыў на скрыжаваньні, на якім не працаваў сьветлафор, цэлую гадзіну. За гэты час міма яго праяжджала машына новай патрульнай міліцыі, якая на яго не зьвярнула ніякай увагі. Праз гадзіну мужчыну зьмяніў другі самаабвешчаны «рэгуліроўшчык», якога праігнаравала яшчэ адна патрульная машына.

Паведамляецца, што па факце здарэньня вядзецца службовая праверка. Да службоўцаў, якія мусілі рэгуляваць скрыжаваньне падчас таго, як на ім не працаваў сьветлафор, будуць ужытыя адпаведныя меры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG