Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фанаты «Нёмана» ўшанавалі памяць Ніла Гілевіча песьняй i хвілінай маўчаньня


Гарадзенскія заўзятары ўшанавалі памяць народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча. Пра гэта піша сайт Твой стыль.

Падчас матчу «Нёман» — «Граніт» фанаты некалькі разоў сьпявалі песьню на словы народнага паэта Беларусі «А я лягу прылягу», а таксама зладзілі хвіліну маўчаньня.

«Мы, як патрыёты сваёй краіны, проста абавязаны былі гэта зрабіць. Ніл Гілевіч — быў сапраўдным сынам Беларусi, якім ганарацца і якога паважаюць ня толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі. На матчы адкрыцьця чэмпіянату мы сьпявалі песьню на словы Ніла Гілевіча „А я лягу прылягу“. Зрабілі мы гэта ў знак павагі і смутку аб народным паэце. Ідэя прыйшла зрабіць падобнае за некалькі дзён да матчу. Многія песьню ведалі, але былі і тыя, што карысталіся падказкай з паперы. На наш погляд, атрымалася ўсё добра», — распавёў старшыня Клюбу заўзятараў Дзяніс.

Таксама на матчы фанаты «Нёмана» правялі цікавы пэрформанс з жоўтай падводнай лодкай. Нагадаем, фанаты «Нёмана» ужо ня першы раз ўспаміналі народных паэтаў Беларусі. У канцы мінулага года, яны ушанавалi Янку Купалу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG