Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама сустрэўся з Парашэнкам, каб абмеркаваць сытуацыю на Данбасе і ў Крыме


Падчас саміту па ядзернай бясьпецы ў Вашынгтоне прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка правёў сустрэчу з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам, паведамляе афіцыйны сайт украінскага лідэра.

Падчас саміту па ядзернай бясьпецы ў Вашынгтоне прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка правёў сустрэчу з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам, паведамляе афіцыйны сайт украінскага лідэра.

«Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі сытуацыю на Данбасе і ў Крыме і скаардынавалі намаганьні для поўнай імплемэнтацыі Расеяй менскіх дамоўленасьцяў. Прэзыдэнты таксама абмеркавалі пытаньні разьвіцьця стратэгічнага партнэрства паміж Украінай і ЗША. Асобная ўвага была ўдзелена неабходнасьці больш хуткага фармаваньня арыентаваных на рэформы кааліцыі і ўраду ва Ўкраіне», — гаворыцца ў паведамленьні.

Прэзыдэнт Абама таксама пацьвердзіў гатоўнасьць узычыць трэці транш крэдытных гарантый на суму 1 мільярд даляраў ЗША пасьля завяршэньня працэсу фармаваньня ўраду ва Ўкраіне.

За некалькі гадзін да сустрэчы з Абамам Парашэнка падрабязна абмяркоўваў гэтую тэму і зь віцэ-прэзыдэнтам ЗША Джозэфам Байдэнам. Таксама Байдэн паведаміў пра рашэньне ЗША выдзеліць дадаткова 335 млн даляраў на рэфармаваньне сэктару бясьпекі Ўкраіны, у прыватнасьці Ўзброеных сіл, Нацгвардыі і Дзяржаўнай памежнай службы.

Пятро Парашэнка знаходзіцца з рабочым візытам у ЗША, дзе прымае ўдзел у Саміце па ядзернай бясьпецы і ў форуме «Бітва Ўкраіны за свабоду працягваецца».

Расея праігнаравала гэты саміт. Беларусь не запрошаная.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG