Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мы не захапляемся жанрам шпіёнскага раману, — МЗС

Міністэрства замежных спраў
Міністэрства замежных спраў

«Камэнтаваць шпіёнскія раманы — справа няўдзячная. Аўтары пакрыўдзяцца, а аматары жанру будуць расчараваныя». Так прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык пракамэнтаваў ацэнку пагроз нацыянальнай бясьпецы, апублікаваную ўладамі Літвы.

У дакумэнце, сярод іншага, гаворыцца, што палова дыпляматаў амбасады Беларусі ў Вільні — супрацоўнікі беларускіх спэцслужбаў.

У штаце амбасады Беларусі ў Літве ёсьць афіцыйны прадстаўнік КДБ Беларусі, які цалкам афіцыйна пісьмова прадстаўлены ў гэтай якасьці кіраўніцтву органаў дзяржбясьпекі, спэцслужбам Літвы. Таксама ў штаце пасольства знаходзяцца вайсковы аташэ і памочнік вайсковага аташэ, якія абсалютна афіцыйна прадстаўляюць у Літве Ўзброеныя сілы Беларусі, сказаў Мірончык РИА Новости.

«Ці ёсьць аналягічныя супрацоўнікі ў літоўскай амбасадзе ў Менску — пытаньне рытарычнае. Розьніца толькі ў тым, што мы, у адрозьненьне ад нашых літоўскіх партнэраў, не захапляемся жанрам шпіёнскага раману», — адзначыў прадстаўнік МЗС Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG