Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка заявіў, што на Данбасе загінулі 10 тысяч


Пятро Парашэнка
Пятро Парашэнка

Прэзыдэнт Украіны папрасіў падтрымкі ў Захаду, выступаючы ў Вашынгтоне на форуме «Барацьба Ўкраіны за свабоду працягваецца».

«Вайна Расеі супраць Украіны даказала, што слабасьць правакуе агрэсію, у той час як моцная краіна можа стрымаць агрэсара. Таму вельмі важна, што нашы партнэры дапамагаюць нам стаць моцнымі ва ўсіх адносінах — палітычным, эканамічным і ваенным», — сказаў украінскі прэзыдэнт у Капітоліі.

Парашэнка падкрэсьліў, што для посьпеху ўкраінскай дзяржавы «крытычным» і важным момантам «ёсьць падтрымка міжнародных партнэраў у дасягненьні міру, і Захад ня можа здацца ў пытаньні Ўкраіны, а санкцыі супраць Расеі павінны працягнуцца».

Ён адзначыў, што «калі міжнародныя санкцыі супраць Расеі будуць зьнятыя, то забойствы ўкраінцаў застануцца без пакараньня».

«Ці можа хто-небудзь на Захадзе прыняць гэта? Упэўнены, што не. Без устойлівага міру на Данбасе — санкцыі павінны заставацца. Без аднаўленьня сувэрэнітэту Ўкраіны ў Крыме — санкцыі павінны заставацца. Бяз новага расейскага ўспрыманьня адносін — санкцыі павінны заставацца. Усё меншае — стане кампрамісам, які будзе каштаваць перакананьняў і справядлівасьці», — сказаў прэзыдэнт Пятро Парашэнка.

Кіраўнік украінскай дзяржавы адзначыў, што Ўкраіна плаціць занадта высокую цану ў вайне з Расеяй — шмат людзей загінула, шмат вымушаных перасяленцаў, 7% тэрыторыі акупаваныя, каля 20% эканомікі захоплена або зьнішчана.

«Расея працягвае выкарыстоўваць эскаляцыю кожны раз, калі хоча дамагчыся лепшага сцэнара. Яна працягвае падтрымліваць баевікоў на Данбасе, таму што хоча мець пастаянныя рычагі ўплыву на Ўкраіну», — сказаў Пятро Парашэнка.

Парашэнка заявіў, што падчас вайны на Данбасе загінулі 10 тысяч чалавек, у тым ліку ўкраінская армія страціла 2,7 тысячы вайскоўцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG