Расея ігнаруе агульнапрынятыя нормы паводзінаў і парушае правілы, якія склаліся ў сыстэме міжнародных адносінаў, адзначыў міністар, выступаючы на прэсавай канфэрэнцыі ў Грузіі.
Хэманд заявіў, што Брытанія працягне выступаць за аднаўленьне тэрытарыяльнай цэласнасьці Грузіі і адзначыў, што пытаньне статусу непрызнаных рэспублік Абхазія і Паўднёвая Асэтыя па-ранейшаму застаецца нявырашаным.
Філіп Хэманд паўтарыў пазыцыю Лёндана, згодна зь якой «такія краіны, як Грузія, павінны мець магчымасьць выбіраць сваю будучыню самі, бяз вонкавага ўплыву».
Расея прызнае незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі, якія адкалоліся ад Грузіі пасьля ўзброенага канфлікту ў 2008 годзе. Тбілісі лічыць іх акупаванымі.