Дэпутат «Бацькаўшчыны» Ігар Луцэнка паведаміў, што ў аўтамабіль пазафракцыйныга дэпутата Ўладзімера Парасюка кінулі гранату.
Пра гэта ён напісаў на сваёй Facebook-старонцы. «У машыну Парасюка нехта кінуў гранату. Еду цяпер туды», — напісаў Луцэнка. Іншых падрабязнасьцяў пакуль няма.
Грамадзкае тэлебачаньне паведамляе, што ад выбуху пацярпелі 4 машыны, якія знаходзіліся побач. Здарэньне адбылося на бульвары Лесі Ўкраінкі. Сам Уладзімер Парасюк не паранены.
Дэпутат Уладзімер Парасюк — актывіст Эўрамайдану, які адыграў вялікую ролю ў адхіленьні ад улады прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча, былы камандзір роты батальёну «Днепр».
Летась Генпракуратура распачала супраць Уладзімера Парасюка крымінальную справу за гвалт у дачыненьні да супрацоўніка праваахоўных ворганаў. Падчас спрэчкі на пасяджэньні антыкарупцыйнага камітэту Парасюк ударыў намесьніка начальніка галоўнага ўпраўленьня па барацьбе з карупцыяй СБУ Васіля Пісьнія нагой у сьпіну. Як потым патлумачыў Парасюк, у яго «ўзялі верх эмоцыі».