Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Казько пра Ніла Гілевіча: Адыходзіць эпоха


Віктар Казько
Віктар Казько


— Што тут скажаш? Гэта адыходзіць эпоха, — гаворыць празаік Віктар Казько пра асобу паэта Ніла Гілевіча, які сёньня пайшоў з жыцьця. — Таму што з апошніх «зуброў» ён быў, з тых людзей, на якіх павінна раўняцца культура, і ўвогуле быў прыстойны чалавек. Мы адчуваем, што такіх барацьбітоў не хапае сёньня . Адчуваем ня толькі сум, але й адзіноту сваю, адзіноту тых, хто застаецца сёньня на гэтым сьвеце, хто на Беларусі застаецца. Ён быў з тых, хто мог выступаць і за культуру, і за народ, і за мову. Гэта ўсё адыходзіць, адыходзіць, канае і канае. І хто ведае, што нам суджана заўтра? З такімі стратамі...".

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG