Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Усё гэта адбылося з-за жанчыны», — сталі вядомыя прычыны захопу эгіпецкага самалёта


Вызваленыя закладнікі пакідаюць самалёт авіякампаніі EgyptAir. Кіпр, 29 сакавіка 2016 году
Вызваленыя закладнікі пакідаюць самалёт авіякампаніі EgyptAir. Кіпр, 29 сакавіка 2016 году

Захоп самалёта A320 авіякампаніі EgyptAir не зьвязаны з тэрарызмам, захопнікам рухалі асабістыя матывы.

«Угон не зьвязаны з тэрарызмам. Усё гэта адбылося з-за жанчыны», — заявіў журналістам прэзыдэнт Кіпра Нікас Анастасіядзіс, перадае Бі-бі-сі.

Гэтую вэрсію пацьвердзіў і старшыня Эўрапарлямэнту Марцін Шульц. «Усе заўсёды зьвязана з жанчынай», — сказаў ён журналістам.

Шульц паведаміў, што ўсе пасажыры вызваленыя. Па словах Анастасіядзіса, робіцца ўсё, каб вызваліць пакінутых закладнікаў — чальцоў экіпажа самалёта.

Як паведамляецца, угоншчык самалёта запатрабаваў перадаць жанчыне, якая пражывае на Кіпры (меркавана, былой жонцы) канвэрт зь лістом на арабскай мове. Сам ён, паводле апошніх дадзеных, выкладчык гісторыі.

Тэлеканал Sky News таксама паведамляе, што захопнік папрасіў на Кіпры палітычнага прытулку і перакладчыка.

Самалёт, які ляцеў з Александрыі ў Каір, быў захоплены ў 8.30, пасьля чаго захопнік запатрабаваў пасадкі ў аэрапорце Ларнакі. Паводле некаторых дадзеных, захопнік пагражаў камандзіру і пасажырам, што падарве пояс сьмяротніка ў выпадку, калі ня будуць выкананыя ягоныя патрабаваньні. Але, паводле апошніх сьведчаньняў, захопнік мог проста блефаваць і насамрэч ня мае зброі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG