Лінкі ўнівэрсальнага доступу

The Rolling Stones сабралі вялізны натоўп на бясплатным канцэрце ў Гаване


«Мы ведаем, што некалькі гадоў таму было цяжка пачуць нашу музыку на Кубе, але вось мы тут граем. Я думаю, што часы мяняюцца», — сказаў пад вітаньні трыбун фронтмэн гурту Мік Джагер на гішпанскай мове.

25 сакавіка ў сталіцы Куды Гаване прайшоў канцэрт легендарнага гурту.

Сьпявк гаварыў па-гішпанску на працягу ўсяго 18-песеннага шоў, якое доўжылася больш за дзьве гадзіны. Гучалі ў асноўны гіты, выступленьне скончылася двума выкананьнямі кампазыцыі «Satisfaction».

Хоць ніводная афіцыйная ацэнка не дала даступную лічбу колькасьці прысутных, кубінскія дзяржаўныя СМІ паведамілі, што іх было паўмільёны чалавек.

Людзі, сярод якіх былі і падлеткі, і пэнсіянеры, апрануліся ў манэры, адпаведнай стылю гурта — джынсы, футболкі і боты — усё з лягатыпам гурта ў выглядзе вуснаў зь языком.

Многія СМІ адзначаюць, што кубінцы прынесьлі на канцэрт сьцягі ЗША, памылкова мяркуючы, што выступ брытанскіх рок-зорак прымеркаваны да гістарычнага візіту на гэтым тыдні прэзыдэнтам ЗША Барака Абамы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG