У каталіцкім Сальвадоры некалькі рамесных майстэрняў спэцыялізуюцца на рамонце і рэстаўрацыі скульптур сьвятых і іншых прадметаў царкоўных культаў.
Скульптуры ў мясцовых небагатых цэрквах у асноўным зроблены з дрэва. У гарачым і вільготным клімаце на фігурках хутка зьяўляюцца расколіны і «сьвятым» рэгулярна даводзіцца папраўляць «макіяж» і «чыніць вопратку».
Як гэта адбываецца — глядзіце ў фотагалерэі.
Як рамантуюць скульптуры сьвятых
1
На твар статуі Ісуса Хрыста наносіцца тальк, які патрэбны, каб запоўніць поры дрэва і каб фарба лепш трымалася на паверхні скульптуры
2
Гэтай статуі Хрыста ўжо 150 гадоў. Яна знаходзіцца ў мужчынскім каталіцкім кляштары сьвятой Катарыны ў Ісалька
3
У майстэрні рэстаўратару дапамагае яго сын
4
Ён робіць чарнавыя разьметкі твару статуі, а майстар пазьней ужо канчаткова накладзе "сьвятому" макіяж фарбамі
5
Такімі прыладамі майстры працуюць з драўлянымі статуямі
6
Паводле словаў майстра, прафэсія рэстаўратара паступова памірае: у Сальвадоры такіх майстроў можна пералічыць на пальцах адной рукі
7
Асыстэнт усталёўвае адрэстаўраваную драўляную галаву на статую Ісуса Хрыста
8
Але праца на гэтым не сканчаецца: сваёй чаргі чакаюць яшчэ некалькі “сьвятых”
9
Часам скульптуры даводзіцца разьбіраць на часткі, як лялькі, каб замяніць ім рукі, ногі або іншыя найбольш пашкоджаныя часткі
10
На гэты выпадак у запасе майстэрні заўсёды ёсьць некалькі драўляных рук