Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тысячы чалавек ўзялі ўдзел у акцыях да Дня Волі ў Менску: поўнае ВІДЭА

Сьвяткаваньне скончылася каля ўнівэрсаму "Рыга". Дазволенае ўладамі месца акцыі - Парк Дружбы народаў - удзельнікі праігнаравалі. Паводле розных падлікаў, у сьвяце ў Менску ўзялі ўдзел 1500-2500 чалавек.

«Купалаўская» і «кастрычніцкая» калёны аб'ядналіся. Каля кінатэатру «Кастрычнік» моладзь зладзіла пэрформанс. Частка маніфэстантаў рушыла ў бок унівэрсаму «Рыга». Палітычныя лідэры заклікалі ўдзельнікаў разысьціся, моладзь засталася сьпяваць і танчыць. Усяго, паводле розных падлікаў, у акцыі ўзялі ўдзел 1500-2500 чалавек. Міліцыя не перашкаджала мітынгоўцам.

>> ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ <<

13:45 25.3.2016

Сьвяточны сюрпрыз віцяблянам ад Барыса Хамайды

Дзень Волі 25 сакавіка найстарэйшы апазыцыйны актывіст Віцебску лічыць галоўным сьвятам — сваім і кожнага сапраўднага патрыёта.

У гэты дзень апазыцыянэр і распаўсюднік незалежных СМІ заўжды выходзіць у цэнтар гораду зь нейкім сьвяточным сюрпрызам для гараджан. Сёньня ягонае «працоўнае месца» пад бел-чырвона-белым парасонам аздобіла новая вышыванка: на белай палатніне чырвонымі літарамі вышыты словы «Радзіма для нас — усё, мы безь яе — нішто! Жыве Беларусь!».

11:45 25.3.2016

У Менску дазволеная акцыя пачнецца а 18.00 каля кінатэатру «Кастрычнік». За гадзіну за гэтага Мікола Статкевіч заклікаў ускласьці кветкі да помніка Янку Купалу — але гэта ня ўзгоднена з Менгарвыканкамам.

У іншых гарадах Беларусі сёньня таксама заплянаваныя ўрачыстасьці — пікеты, мітынгі, ўскладаньне кветак да магілаў дзеячоў БНР. Чакаюцца рэпартажы нашых карэспандэнтаў.

Тым часам у сацяльных сетках зьяўляюцца паведамленьні пра тое, што студэнтаў сталічных унівэрсытэтаў просяць не хадзіць на Дзень Волі і нават раней адпускаюць з заняткаў, каб тыя зьехалі дадому.

А што ў вас? Пішыце пра сёньняшнія падзеі ў сваіх гарадах з хэштэгам #ДзеньВолі.

XS
SM
MD
LG