На дзень волі чакаем вашых фотак і відэа з хаштэгам #дзеньволі. Пазначайце @svaboda https://t.co/7n8ZHBULaZ
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.3.2016
У Менску дазволеная акцыя пачнецца а 18.00 каля кінатэатру «Кастрычнік». За гадзіну за гэтага Мікола Статкевіч заклікаў ускласьці кветкі да помніка Янку Купалу — але гэта ня ўзгоднена з Менгарвыканкамам.
У іншых гарадах Беларусі сёньня таксама заплянаваныя ўрачыстасьці — пікеты, мітынгі, ўскладаньне кветак да магілаў дзеячоў БНР. Чакаюцца рэпартажы нашых карэспандэнтаў.
Тым часам у сацяльных сетках зьяўляюцца паведамленьні пра тое, што студэнтаў сталічных унівэрсытэтаў просяць не хадзіць на Дзень Волі і нават раней адпускаюць з заняткаў, каб тыя зьехалі дадому.
А што ў вас? Пішыце пра сёньняшнія падзеі ў сваіх гарадах з хэштэгам #ДзеньВолі.