Дэпутат заканадаўчага сходу Санкт-Пецярбургу Барыс Вішнеўскі запатрабаваў ад Сьледчага камітэту РФ разгледзець пытаньне аб завядзеньні крымінальнай справы супраць лідэра партыі ЛДПР Уладзіміра Жырыноўскага. Пра гэта ён распавёў у камэнтары Slon Magazine.
Вішнеўскі заявіў, што словы Жырыноўскага аб тэрактах у Брусэлі могуць быць кваліфікаваныя як публічныя апраўданьні тэрарызму.
«Цяпер тэракты ідуць у Эўропе і будуць ісьці па ўсёй! І нам гэта выгадна! Няхай яны здыхаюць і гінуць», - заявіў раней кіраўнік ЛДПР у эфіры праграмы "Вечар з Уладзімірам Салаўёвым", камэнтуючы падзеі ў бэльгійскай сталіцы.
22 сакавіка ў сэрыі тэрактаў у Брусэлі загінулі 34 чалавекі, да 250 атрымалі раненьні. Адказнасьць за напад узялі на сябе тэрарысты «Ісламскай дзяржавы».